Хакеісты мінскага "Дынама" ў Чалябінску перамаглі "Трактар" — 3:2

Хакеісты мінскага "Дынама" ў Чалябінску перамаглі "Трактар" — 3:2

У Чалябінску хакеісты мінскага "Дынама" атрымалі валявую перамогу над мясцовым "Трактарам" — 3:2.

Трэці матч Кантынентальнай хакейнай лігі для беларускай каманды спярша складаўся не вельмі ўдала. Першы перыяд сустрэчы прайшоў на роўных. А вось на пачатку другога перыяду былы "дынамавец" Пол Шчыхура забіў першую шайбу ў браму Бэна Скрывенса. Аднавіць раўнавагу здолеў Яўген Лісавец яшчэ да сігналу на перапынак.

У трэцім перыядзе чалябінская каманда працягвала актыўна атакаваць, і Шчыхура змог аформіць галявы дубль. Гульня набліжалася да фіналу, а мінская каманда прайгравала з лікам 1:2.

За тры хвіліны да канца сустрэчы сітуацыю выратаваў Мікіта Камароў: на 58-й хвіліне ён забіў шайбу ў браму гаспадароў, зраўняўшы лік. А яшчэ праз хвіліну Роб Клінкхамер забіў трэцюю шайбу, дазволіўшы дынамаўцам святкаваць перамогу.

Перад гэтым мінская каманда зазнала адну паразу (ад маскоўскага "Спартака" — 2:4) і адну перамогу (над "Салаватам Юлаевым" — 2:1).

13 верасня падапечныя Крэйга Вудкрафта гуляюць у гасцях у магнітагорскага "Металурга". А 15-га іх чакае першы хатні матч — з рыжскімі аднаклубнікамі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі