Генпракуратура Беларусі папярэдзіла прэс-сакратара БПЦ і каталіцкага біскупа

Генпракуратура Беларусі папярэдзіла прэс-сакратара БПЦ і каталіцкага біскупа

Генпракуратура Беларусі афіцыйна папярэдзіла "аб недапушчальнасці парушэння закону" старшыню інфармацыйнага аддзела Беларускай Праваслаўнай Царквы Сяргея Лепіна і каталіцкага біскупа Юрыя Касабуцкага. Было заяўлена, што іх публічныя заявы "вядуць да канфрантацыі ў грамадстве".

Рэлігійныя дзеячы адрэагавалі на знішчэнне сілавікамі 15 лістапада ў Мінску народнага мемарыяла загінулага Рамана Бандарэнкі. Лепін напісаў у Facebook пра "сатанінскае патаптанне лампад і абразкоў". Касабуцкі, які ў адсутнасць арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча выконвае абавязкі кіраўніка Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіяй, сказаў, што "ўсе гэтыя рэпрэсіі толькі ўмацоўваюць нас". У аўторак іх заявы, у тым ліку і пра "сатанізм", цытаваў абураны Аляксандр Лукашэнка (на відэа). Ён загадаў "разабрацца". І ўжо ў сераду ў Генпракуратуру выклікалі Сяргея Лепіна і Юрыя Касабуцкага.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі