Генпракуратура адрэагавала на тлумачэнне Цапкалы, чаму ён з'ехаў з Беларусі

Генпракуратура адрэагавала на тлумачэнне Цапкалы, чаму ён з'ехаў з Беларусі

Генпракуратура адрэагавала на тлумачэнне Валерыя Цапкалы, чаму ён з'ехаў з дзецьмі з Беларусі. Палітык заявіў, што супрацоўнікі пракуратуры прыходзілі ў школу, дзе яны навучаюцца і прасілі настаўнікаў пісаць нейкія заявы. Валерый і Вераніка Цапкала расцанілі гэта як пагрозу страціць бацькоўскія правы.

У заяве аддзела інфармацыі Генпракуратуры сцвярджаецца, што супрацоўнікі пракуратуры не прыходзілі ў школу, таму распаўсюджаныя звесткі называюцца непраўдзівымі. "Ніякіх дзеянняў, накіраваных на пазбаўленне Валерыя або Веранікі Цапкала бацькоўскіх правоў, органы пракуратуры не рабілі з прычыны адсутнасці нагодаў і падстаў", — гаворыцца ў заяве.

Як вядома, Вераніка Цапкала засталася ў Беларусі. Яна ўдзельнічае ў паездках па Беларусі кандыдата ў прэзідэнты Святланы Ціханоўскай. Валерый Цапкала не быў зарэгістраваны кандыдатам у прэзідэнты Беларусі. Яго штаб падтрымаў Ціханоўскую.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі