Вы тут

"Газпрам" перадумаў спыняць удзел у сваім даччыным прадпрыемстве ў Беларусі

Фота: ria.ru

"Газпрам" верагодна перадумаў спыняць удзел у сваім даччыным прадпрыемстве ў Беларусі. Адпаведны пункт знік з парадку дня пасяджэння савета дырэктароў кампаніі, запланаваным на 27 лютага. Учора ў апублікаваным парадку дня быў пункт 2.3.1. "Аб спыненні ўдзелу П[ублічнага] А[кцыянернага] Т[аварыства] "Газпрам" у Замежным прыватным вытворчым унітарным прадпрыемстве "Газпрам трансгаз Захад". Пра гэта напісалі ўплывовыя СМІ. Аднак праз некалькі гадзінаў з'явіўся выпраўлены парадак дня і гэтага пункту там ужо не аказалася. Не выключана, што гэта адбылося на фоне заяваў у Маскве і Мінску пра магчымае дасягненне канчатковай дамоўленасці па пастаўках у Беларусь нафты і газу.

Як вядома, "Газпрам" стварыў ў Беларусі даччынае прадпрыемства ў 2010 годзе.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі