Дварковіч: Кіраўніцтва Расіі атрымала даклад пра перамовы з Беларуссю

Дварковіч: Кіраўніцтва Расіі атрымала даклад пра перамовы з Беларуссю

Канчатковай дамоўленасці ў пастаўках у Беларусь нафты і газу пакуль дасягнуць не ўдалося, заявіў расійскі віцэ-прэм'ер Аркадзь Дварковіч. Паводле яго слоў, бакам удалося зблізіцца ў падыходах, яны ўзгаднілі тэкст дакладу па гэтым пытанні. Кіраўніцтва Расіі яго ўжо атрымала, але рашэння пакуль няма, інфармуе РІА "Новости".

Раней намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў, што дамову па нафце і газе Беларусь плануе падпісаць з Расіяй на наступным тыдні. Ён адзначыў, што пакуль дакумент знаходзіцца на разглядзе ў расійскага кіраўніцтва.

Дварковіч кажа, што "канчатковай дамоўленасці няма", засталіся "моманты, якія патрабуюць рашэння кіраўніцтва краін".

Спрэчка паміж Беларуссю і Расіяй працягваецца з 2016 года. Мінск плаціць за пастаўкі расійскага газу паводле кошту, які лічыць справядлівым — каля 70 долараў за тысячу кубаметраў. Масква настойвае на аплаце паводле кантрактнай цаны — 132 долары за тысячу кубаметраў. Расія заяўляе, што запазычанасць Беларусі склала каля 550 млн долараў. Расійскі бок з другой паловы 2016-га скараціў пастаўкі нафты.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі