Галоўным трэнерам мінскага "Дынама" можа стаць паўночнаамерыканскі спецыяліст

Галоўным трэнерам мінскага "Дынама" можа стаць паўночнаамерыканскі спецыяліст

Галоўным трэнерам хакейнага мінскага "Дынама" мусіць быць паўночнаамерыканскі спецыяліст. Такое меркаванне ў інтэрв'ю праграме "Контуры" на тэлеканале АНТ выказаў старшыня Беларускай федэрацыі хакея Ігар Рачкоўскі.

Рачкоўскі: "Мы шукаем розныя варыянты. Вось у нас ёсць спіс кандыдатаў. Літаральна ўчора мы з дырэктарам мінскага "Дынама" селі, прозвішчаў 15 у нас ёсць. І мы проста сядзім і выкрэсліваем [прозвішчы]. З 15 фактычна засталося 3 прозвішчы... Называць іх пакуль не зусім карэктна. Вядома, [галоўным трэнерам] павінен быць добры спецыяліст. І я б падкрэсліў — паўночнаамерыканскі".

Паводле слоў Рачкоўскага, тое, што амерыканец ці канадзец будзе размаўляць па-англійску — не праблема. І некаторыя беларускія трэнеры англійскай мовай валодаюць, і гульцам не пашкодзіць яе вывучыць, адзначыў старшыня Беларускай федэрацыі хакея.

Як паведамляла Еўрарадыё, хакейны клуб “Дынама-Мінск” "па згодзе бакоў" скасаваў кантракт з галоўным трэнерам, славацкім спецыялістам Любамірам Покавічам у сярэдзіне кастрычніка (ён быў галоўным трэнерам з лістапада 2013-га). Ад таго часу абавязкі настаўніка клуба выконвае Андрэй Кавалёў. Але каманда гуляе ў чэмпіянаце КХЛ нестабільна, на што нядаўна звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.

Фота: ХК "Дынама-Мінск"

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі