ХК “Дынама-Мінск” звольніў галоўнага трэнера Любаміра Покавіча

ХК “Дынама-Мінск” звольніў галоўнага трэнера Любаміра Покавіча

Хакейны клуб “Дынама-Мінск” скасаваў кантракт з галоўным трэнерам каманды, славацкім спецыялістам Любамірам Покавічам. Выконваць абавязкі настаўніка клуба будзе Андрэй Кавалёў. Такое лаканічнае паведамленне змешчана на сайце мінскага “Дынама”.

Адзначаецца, што кантракт быў скасаваны "па згодзе бакоў". Што стала прычынай такога рашэння, не паведамляецца. Але можна меркаваць, што ад паслуг Покавіча адмовіліся пасля трох запар паражэнняў каманды ў чэмпіянаце КХЛ. У выніку, "Дынама" займае толькі 10-е месца ў Заходняй канферэнцыі.

Любамір Покавіч стаў галоўным трэнерам мінскага “Дынама” ў лістападзе 2013-га пасля адстаўкі Аляксандроа Андрыеўскага.

Бліжэйшы матч "Дынама" правядзе 17 кастрычніка ў Навасібірску з мясцовай камандай "Сібір".

Фота: hcdinamo.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі