Галоўнага трэнера “Іслачы” аштрафавалі на Br18 млн за пагрозу расправы

Дысцыплінарны камітэт Беларускай федэрацыі футбола 31 ліпеня разглядаў інцыдэнт, які здарыўся падчас матчу 15-га тура чэмпіянату краіны ў першай лізе паміж клубамі “Іслач” і “Хімік”. Па выніках сустрэчы ў пратаколе з’явіўся запіс магілёўскага інспектара Яўгена Сярожкіна, што галоўны трэнер “Іслачы” Віталь Жукоўскі і яго асістэнт Павел Плют “пагражалі інспектару матча фізічнай расправай”.

Як паведамляе Прессбол, падчас матчу трэнеры выкарыстоўвалі нецэнзурную лексіку, за што інспектар зрабіў ім заўвагу. На гэтай глебе і ўзнік канфлікт.

Рашэннем дысцыплінарнага камітэта Віталя Жукоўскага дыскваліфікавалі на 5 матчаў і выпісалі яму штраф у 100 базавых велічынь (18 мільёнаў рублёў). Павел Плют прапусціць 4 матчы і выплаціць 30 базавых велічынь (5,4 мільёна рублёў).

Галоўны трэнер ФК "Іслач" Віталь Жукоўскі. Фота: fcisloch.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі