Футбалісты БАТЭ будуць гуляць да канца сезону з жалобнымі павязкамі

Футбалісты БАТЭ будуць гуляць да канца сезону з жалобнымі павязкамі

Футбалісты БАТЭ будуць гуляць да канца сезону з жалобнымі павязкамі. У памяць пра памерлага старшыню праўлення клуба Анатоля Капскага. ФК БАТЭ папрасіў Беларускую федэрацыю футбола дазволіць выходзіць з жалобнымі павязкамі ў матчах чэмпіянату і Кубка Беларусі, і хадайніцтва было задаволенае. А вось у паядынках групавога раўнда Лігі Еўропы ў гульцоў такіх павязак не будзе, на гэта патрэбны дазвол УЕФА.

БАТЭ — лідар першынства краіны, у каманды 51 ачко пасля 20 матчаў. У мінскага "Дынама" 45 ачкоў, але пасля 21 гульні. У сераду ў апошнім матчы 22-га тура барысаўчане гуляюць на мінскім стадыёне "Трактар" з "Тарпеда", пачатак у 16:30.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі