ЕС зняў санкцыі з кампаній Уладзіміра Пефціева

Афіцыйны часопіс ЕС сёння апублікаваў новы варыянт беларускага "чорнага спісу". У ім знаходзяцца 232 асобы і 25 прадпрыемстваў.
 

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС.

Як паведамляе БелаПАН, з "чорнага спісу" выключаныя кампаніі, якія належаць бізнесмену Уладзіміру Пефціеву: ТАА "Дзелавая сетка", ЗАТ "Сістэмы інвестыцый і інавацый", ПУП "Сен-Ко", ПУП "БТ Інвест", "Тэхнасаюзпрыбор". Такім чынам, з іх здымаюцца санкцыі. Аднак сам Пефціеў у "чорным спісе" застаўся.
 

Спіс з 13 чалавек, якіх выключылі з "чорнага спісу" ЕС
 

У "чорны спіс" дадалі начальніка бабруйскай калоніі і яго намесніка
 

У "чорным спісе" ЕС засталіся ўсе кампаніі Чыжа, нават мінскае "Дынама"
 

Фота — bymedia.net
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі