Спіс з 13 чалавек, якіх выключылі з "чорнага спісу" ЕС

Нагадаем, напярэдадні стала вядома, што Еўрасаюз яшчэ на год працягнуў санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў. Адпаведнае рашэнне 29 кастрычніка прыняў Савет ЕС.

Раней паведамлялася, што ў спіс будуць унесеныя 3 чалавекі, а выключаныя 13 асобаў і 5 прадпрыемстваў. Са спісу выключылі ваеннага пракурора Аляксандра Драніцу, транспартнага пракурора Анатоля Дудкіна, былую суддзю Фрунзенскага суда Мінска Вольгу Комар, былога пракурора Мікалая Куліка, былога намесніка генпракурора Мікалая Купрыянава, былога старшыню Мінскай абласной выбарчай камісіі Уладзіміра Курловіча, былога старшыню Гродзенскай абласной выбарчай камісіі Леаніда Лучыну, былога старшыню Магілёўскай абласной выбарчай камісіі Мікалая Мяцеліцу, былога старшыню Гомельскай абласной выбарчай камісіі Уладзіміра Міхасёва, суддзю Маскоўскага раёна Мінска Надзею Равуцкую, былога міністра інфармацыі Уладзіміра Русакевіча, былога першага намесніка старшыні Вышэйшага Гаспадарчага суда Яўгена Смірнова, інфармуе БелаПАН.
 

Дакумент Савета ЕС з "чорным спісам" можна паглядзець тут.

У "чорным спісе" ЕС засталіся ўсе кампаніі Чыжа, нават мінскае "Дынама"

Фота — Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі