У Мінску прайшла акцыя Дзень Волі (фота, онлайн)

18:00 Ля завулка Калініна затрымалі ўдзельніка шэсця. Маладога чалавека завуць Цімур Сідорык.

“Мы выходзілі з парка на плошчы Бангалор. Ішлі са сцягам. Да нас падыйшлі і загадалі сцяг зняць. Мы спыталі, з якой прычыны, і папрасілі паказаць дакументы. Яны нічога не патлумачылі і дакументы не паказалі, але мы сцяг знялі і селі ў тралейбус. Далей за намі сачылі. Мы выйшлі на вуліцы Калініна і пайшлі ў бок праспекта Незалежнасці. Тады пад’ехаў бус і яго забралі”, — распавядае сяброўка Цімура.

Па словах сяброў, якія ішлі побач, пад’ехаў сіні мікрааўтобус Фальксваген з нумарам 9429-IK з яго выбеглі пяць чалавек і занеслі хлопца ў бус і з’ехалі. Больш нікога з кампаніі не затрымлівалі. 

Таксама стала вядома, што каля станцыі метро Плошча Якуба Коласа супрацоўнікі міліцыі затрымалі актывіста Эдуарда Лобава.

16:59 Выступіў Аляксей Янукевіч і сказаў: "Мітынг скончаны, прапаную разыйсціся па барах". Каб толькі месцаў хапіла!

Дарэчы, Еўрарадыё сабрала спіс месцаў, дзе можна адзначыць: Як адзначыць 25 сакавіка: афіша мерапрыемстваў і святочнае меню

16:57 Калона падыйшла да плошчы Бангалор. Дайшлі не ўсе, бо людзей стала меней, але, відаць, самыя смелыя, бо пачалі крычаць пра кіраўніка адной суседняй краіны не вельмі прыемныя рэчы.

Пляцоўку на плошчы Бангалор агарадзілі. Некаторыя адмовіліся ісці за агароджу ў знак пратэсту але не ясна якога.

А побач на скрыжаванні Кульман і Багдановіча размясціліся 4 аўтазакі і два аўтобусы з маладымі людзьмі ў спартовым. Паміж аўтазакамі стаіць пазадарожнік Форд са спецназаўцамі.

16:33 Дзвіжуха пачынаецца! Ад вуліцы Кульман у бок Багдановіча паехала 5 аўтазакаў і 3 аўтобусы поўныя міліцыі.

16:27 Падыйшлі да вуліцы Коласа і універсама Рыга. Народу каля 1000-1200. Крычаць Слава Украіне, Жыве Беларусь. Пакуль адзіная добрая навіна гэта надвор’е – сонечна і цёпла.

15:59 Калона пачынае выходзіць у бок Бангалора. Па нашых падліках тут трошкі больш за тысячу чалавек.

15:45 Пачынаецца невялікі дожджык

А мы нагадваем, што сёння раздаем фірмовыя майкі Еўрарадыё.

Як атрымаць: Зрабіце фота святкавання Дня Волі. Размясціце фота ў vk.com, facebook, Twitter ці Instagram, але абавязкова с хаштэгам #euroradio25

Падрабязнасці тут

15:15 Сабралося каля 1000 чалавек. Гэта ўжо можна лічыць дасягненнем. З’явіліся сцягі. Раздаюць паштоўкі пра БНР. Ёсць некалькі ўкраінскіх сцягоў.

14:55 Перад кінатэатрам Кастрычнік сабралося чалавек 200. У асноўным моладзь, некаторыя са сцягамі на плячах. Лідараў апазіцыі пакуль няма. Каля БНТУ 2 аўтазакі і 4 аўтобусы з міліцыяй.

25 сакавіка ў Мінску на Дзень Волі пройдзе вулічная акцыя, дазволеная гарадскімі ўладамі. Збор удзельнікаў з 15.00 да 16.00 каля кінатэатра "Кастрычнік", шэсце да плошчы Бангалор з 16.00 да 17.00, мітынг у парку Дружбы Народаў да 18-й гадзіны. Галоўныя тэмы акцыі — гэта абарона незалежнасці і міру, салідарнасць з народам Украіны.

Нагадаем, сёння стала вядома, што музыкі, з розных прычын, адмовіліся ад удзелу ў мітынгу.

Як адзначыць 25 сакавіка: афіша мерапрыемстваў і святочнае меню

Вікіпедыя пра БНР: першая беларуская дзяржава ці няўдалая спроба?

25 пытанняў і адказаў з гісторыі БНР

Гістарычныя будынкі, звязаныя з БНР, учора і сёння (фота)

Фота: bymedia.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі