Дэпутат: Забарона на здымкі адміністрацыйных будынкаў — “нейкія перагібы"

Таемнага дакумента, які забараняе фатаграфаваць любы адміністрацыйны будынак, не бачылі не толькі шараговыя беларусы і журналісты, але і дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. У гэтым шчыра прызнаецца Еўрарадыё парламентарый Валерый Барадзеня.

На думку дэпутата, забарона фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі выглядае як “перагіб на месцах".

Валерый Барадзеня: “Я не бачыў ніякіх дакументаў на гэты конт. Магчыма, нехта трактуе неяк не так нейкія іншыя дакументы… Ёсць рэжымныя аб’екты, якія сапраўды нельга фатаграфаваць. Але яны заўжды былі, і такія аб’екты, дзе непажадана рабіць здымкі, ёсць у кожнай краіне. А ёсць тыя аб’екты, дзе пажадана, каб як мага большая колькасць людзей сфатаграфавалася. Я быў бы рады, калі б каля любога з будынкаў, размешчаных па праспекце Незалежнасці, сфатаграфаваўся мільён еўрапейцаў”.

Нагадаем, 26 лютага ў Мінску на чатыры гадзіны быў затрыманы журналіст “Комсомольской правды” Дзмітрый Ласько, які фатаграфаваў ілюмінацыю Акадэміі навук. Міліцыянты патлумачылі гэта тым, што днямі міністр унутраных спраў падпісаў нейкі дакумент, які забараняе фатаграфаваць адміністрацыйныя будынкі. Але ні яго назву, ні дакладны змест не агучылі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі