Да золата Герасімені не хапіла далоні (8,3 сантыметра)

Да золата Герасімені не хапіла далоні (8,3 сантыметра)

Еўрарадыё вырашыла падлічыць, якой адлегласці беларускім спартсменкам не хапіла да перамогі.

14 жніўня плыўчыха Аляксандра Герасіменя атрымала бронзавую ўзнагароду на дыстанцыі 50 метраў вольным стылем і паставіла нацыянальны рэкорд — 24,11 секунды. Першае месца — у датчанкі Перніле Блюм (24,07), срэбраны медаль — у амерыканкі Сімоны Мануэль (24,09).

У гэты ж дзень беларуская спартсменка Вольга Мазуронак замкнула пяцёрку лепшых на марафонскай дыстанцыі. Вольга Мазуронак паказала на фінішы час 2 гадзіны 24 хвіліны 48 секунд.

Яна 18 секунд саступіла бронзавай медалістцы з Эфіопіі, чэмпіёнцы свету 2015 года, Марэ Дыбаба. Золата выйграла прадстаўніца Кеніі Джаміма Сумгонг (2:24:04), срэбранай прызёркай стала Юніс Кірва з Бахрэйна (2:24:13).

Еўрарадыё вырашыла падлічыць, якой адлегласці беларускім спартсменкам не хапіла да перамогі.

Перніле Блюм стала залатой прызёркай, апярэдзіўшы Герасіменю на 8,3 см. Да срэбра беларускай плыўчысе не хапіла 4,1 см.

Да золата Герасімені не хапіла далоні (8,3 сантыметра)
Аляксандра Герасіменя з бронзавым медалём, фота: Reuters

Ад лёгкаатлеткі Юніс Кірвы, якая атрымала бронзу, Мазуронак знаходзілася на адлегласці ў 87 метраў. Залатая прызёрка марафона Джаміма Сумгонг фінішавала, калі беларусцы заставалася прабегчы яшчэ 214 метраў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі