Ціханоўская выказалася пра сітуацыю з Карач

Вольга Карач / Еўрарадыё

Вольга Карач / Еўрарадыё

Кіраўніца Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі Святлана Ціханоўская выказалася пра скандальную сітуацыю з Вольгай Карач. Палітычнай актывістцы адмовілі ў міжнароднай абароне ў Літве і назвалі "пагрозай нацыянальнай бяспецы".

"Я ніколі не працавала з Вольгай Карач, мы ніколі не размаўлялі, цытуе словы Ціханоўскай lrt.lt. — Таму я не ведаю ўсіх падрабязнасцяў гэтай сітуацыі, але ў мяне няма падстаў не давяраць літоўскім інстытутам... Я ведаю, што яна даволі негатыўна да мяне ставіцца, але няма прычын, каб усе мяне любілі".

Вольга Карач — кіраўніца Цэнтра грамадзянскіх ініцыятыў "Наш дом", які ў Беларусі абвешчаны "экстрэмісцкім фармаваннем". Каля дзесяцігоддзя яна жыве ў Літве. У літоўскіх СМІ днямі з'явіліся публікацыі пра тое, што беларуску могуць падазраваць у супрацоўніцтве з расійскай разведкай. Карач гэта абвяргае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі