Ціханоўская: Макрон паабяцаў дапамагчы ў вызваленні палітвязняў у Беларусі

Ціханоўская: Макрон паабяцаў дапамагчы ў вызваленні палітвязняў у Беларусі

29 верасня ў Вільні адбылася сустрэча прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона і Святланы Ціханоўскай. Макрон знаходзіцца з афіцыйным візітам у Літве і напярэдадні гаварыў, што ўражаны мужнасцю беларускіх жанчын і асабіста Ціханоўскай.

"Ён паабяцаў нам зрабіць усё, каб дапамагчы ў перамовах [з уладай па вырашэнні] палітычнага крызісу ў нашай краіне, цытуе словы Святланы Ціханоўскай Delfi. — ...Ён сказаў, што... зробіць усё, каб дапамагчы, каб усе палітычныя зняволеныя былі адпушчаныя".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі