Чэрвеньскія жыроўкі прыйдуць беларусам і ў новых, і ў старых грошах

Чэрвеньскія жыроўкі прыйдуць беларусам і ў новых, і ў старых грошах

Чэрвеньскія жыроўкі прыйдуць беларусам і ў новых, і ў старых грошах. Пра гэта БЕЛТА паведаміў начальнік упраўлення Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі Генадзь Аксціловіч. Паводле яго слоў, у чэрвеньскіх жыроўках толькі тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі будуць пазначаны ў недэмінаваных рублях, а вось астатнія лічбы пададуць у падвойным фармаце. Адзначаецца, што зроблена гэта для таго, каб людзі змаглі хутка разабрацца ў рахунку-паведамленні.

Чыноўнікі абяцаюць, што чэрвеньскія жыроўкі прыйдуць у звычайныя тэрміны, без затрымак. А вось наступныя ўжо будуць у дэнамінаваныя грошах. Праўда, выніковая лічба будзе адлюстроўвацца і ў новых, і ў старых рублях.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі