Бюджэтнікам павысяць заробак за кошт эканоміі на датацыях і штаце

Павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі бюджэтнікаў устанаўліваюцца ў Беларусі з другога квартала бягучага года. Адпаведную пастанову 24 красавіка прыняў беларускі ўрад.

У адпаведнасці з дакументам, павышаючыя каэфіцыенты да тарыфнай стаўкі (акладу) для разліку заработнай платы бюджэтнікаў і іншых арганізацый, якія атрымліваюць субсідыі, устанаўліваюцца з другога квартала з першага чысла месяца, які ідзе за справаздачным кварталам. Як інфармуе БЕЛТА, крыніцай фінансавання на гэтыя мэты з'яўляюцца сродкі рэспубліканскага і мясцовых бюджэтаў — тыя, што вызваліліся пасля аптымізацыі структуры і колькасці работнікаў арганізацый, а таксама сэканомленыя.

Павышаючы каэфіцыент выкарыстоўваецца да разлічанай ва ўстаноўленым парадку тарыфнай стаўкі (акладу) работніка для вызначэння памеру дадатковага павышэння яго заробку. Што да канкрэтных памераў павышаючых каэфіцыентаў, то іх устанаўліваюць кіраўнікі бюджэтных і іншых арганізацый. Больш падрабязна пра пастанову гл. тут.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі