Былы брамнік зборнай Беларусі распавёў, як змог даказаць, што ён не дармаед

Былы брамнік зборнай Беларусі распавёў, як змог даказаць, што ён не дармаед

Былы брамнік футбольнай зборнай Беларусі ў інтэрв'ю by.tribuna.com распавёў, як змог даказаць, што ён не дармаед. Антон Амельчанка атрымаў ад падаткавікоў "ліст шчасця" за 2015 год аб неабходнасці заплаціць збор на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. У тым годзе ён гуляў за "Растоў", а ў чэрвені перайшоў у "Факел", але праз пяць месяцаў спыніў з ім супрацоўніцтва, вярнуўся ў Беларусь.

Амельчанка кажа, што ў 2015-м не працаваў толькі два месяцы і гэтага аказалася дастаткова для падаткавікоў, каб залічыць яго да "дармаедаў". Футбаліст звярнуўся да сваёй сястры, якая працуе юрыстам. Яна сказала, што яму дастаткова прадаставіць працоўную кніжку, каб даказаць, што ён не дармаед. Аднак "спецыяльныя органы" захацелі пабачыць і яго кантракт. У выніку Антон Амельчанка зрабіў паперу, што на яго ўтрыманні знаходзіцца малое дзіця. "Толькі пасля гэтага мне даслалі дакумент, у якім сказалі, што я не павінен дзяржаве", — кажа брамнік.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі