Brutto запыталіся ў "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны" пра вольныя даты (дакумент)

Brutto запыталіся ў "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны" пра вольныя даты (дакумент)

Арганізатары канцэрта Brutto у Мінску даслалі лісты ў "Мінск-Арэну" і "Чыжоўка-Арэну" з просьбай знайсці вольныя даты для правядзення канцэрта з траўні-чэрвені.


"Папярэдне я стэлефаноўвалася ў кіраўніком канцэртнага аддзела "Мінск-Арэны" па пытаннях вольных дат у траўні-чэрвені. Мне адказалі, што пакуль усё шчыльна занята, але ёсць непацверджаныя мерапрыемствы, і невядома, ці адбудуцца яны. То бок, ніякіх вольных дзён у траўні ў іх няма. А ў чэрвені ў іх чакаецца растопка лёду і будзе вельмі складана", — распавядае арганізатар канцэрта Марына Калеснікава.

Brutto запыталіся ў "Мінск-Арэны" і "Чыжоўка-Арэны" пра вольныя даты (дакумент)

Нагадаем, на мінулым тыдні лідар Brutto Сяргей Міхалок звярнуўся да міністра культуры Барыса Святлова з прапановай даказаць, што ў Беларусі няма забароненых гуртоў. Пацверджаннем гэтага мусіць стаць вялікі канцэрт Brutto у "Мінск-Арэне" у любы дзень і ў любы час, хоць у панядзелак у 10 раніцы. Усе атрыманыя грошы пойдуць на развіццё мінскіх Дома міласэрднасці і Дома інвалідаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі