Brutto прэзентуюць сваю версію песні "Воины света" (слухаць)

Не прайшло і тыдня, як неўтаймаваны Сяргей Міхалок і гурт Brutto прадставілі сваю версію песні "Воины света", якая стала год таму своеасаблівым гімнам украінскага Майдану. "Свежы вецер перамен зносіць старыя формы і  нясе новую радасць", — каментуюць музыкі сваю працу. Дарэчы, "брутаўскі" варыянт "Воинов света" гучыць больш шчыльна і рокава, а ў пройгрышы з'яўляецца флейта.


Нагадаем, што тыдзень таму Міхалок і кампанія прэзентавалі сінгл "Будзь смелым", які склалі трэкі ўласна "Будзь смелым" на верш Янкі Купалы і новая версія "ляпісаўскага" "Священного огня". Дарэчы, паварот Міхалка ў звыклую для прыхільнікаў рэвалюцыйна-сацыяльную тэматыку прыйшоўся многім даспадобы. Маўляў, "а вы кажаце, што Міхалок ужо не той". Цяпер каманда знаходзіцца ў вялікім туры па Расіі, дзе збірае аншлагі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі