Брэсцкае "Дынама" выйграла ў "Шахцёра", "Тарпеда-БелАЗ" — у "Нафтана"

6 ліпеня прайшлі апошнія два матчы 13-га тура футбольнага чэмпіянату Беларусі ў вышэйшай лізе. Брэсцкае "Дынама" выйграла ў салігорскага "Шахцёра" — 3:2, два галы на рахунку Рамана Васілюка. Жодзінскае "Тарпеда-БелАЗ" перамагло ў гасцях наваполацкі "Нафтан" — 2:0.

Іншыя матчы тура прайшлі 4-5 ліпеня. Мінскае "Дынама" на стадыёне "Трактар" прымала "Гомель" і выйграла з мінімальным лікам — 1:0. БАТЭ з такім жа лікам выйграў у гасцях у "Слуцка". Мазырская "Славія" і гродзенскі "Нёман" згулялі ўнічыю 0:0. Бабруйская "Белшына" ў гасцях разграміла мікашэвіцкі "Граніт" — 5:1. "Мінск" таксама на чужым полі ўчыніў разгром "Віцебску" —— 4:0.

У барысаўчан стала 35 ачкоў, у мінскага "Дынама" — 27.

Матчы 14-га тура пройдуць 11-12 ліпеня.

Фота: Fotolia

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі