BosaeSonca прадстаўляюць другі "Unplugged"

BosaeSonca прадстаўляюць другі "Unplugged"

Гурт BosaeSonca ў дуэтным фармаце (Алесь Кот-Зайцаў-Аляксандр Ясінскі) прэзентуе свой новы альбом "Unplugged 2". У яго аснову лёг запіс жывога канцэрта на студыі EVEREST у Мінску. Па словах музыкаў, рэліз з’яўляецца своеасаблівым працягам папярэдняга альбома гурта "Адпусці”, які атрымаў добрыя водгукі з боку беларускіх музычных крытыкаў і журналістаў.


"Гэтыя альбомы розныя па гуку i па маштабе, але досыць падобныя па настроі, — кажа лідар гурта Алесь Кот-Зайцаў, — Мы нібыта зрабілі працяг папярэдняга рэліза, але змянілі канцэпцыю з "аркестравай” на максімальна камерную, запісаўшы цэлы дыск дуэтам".

 

Кружэлка складаецца з адзінаццаці трэкаў, большасць з якіх — абсалютна новы матэрыял гурта BosaeSonca. У трэк-ліст трапілі таксама і дзве песні с папярэдняга альбома, а таксама кавер-версія песні ісландскага пост-рок-гурта Sigur Ros.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі