Білеты на матч БАТЭ — "Рома" ў Мінску раскупілі за гадзіну

Білеты на матч БАТЭ — "Рома" ў Мінску раскупілі за гадзіну

22 верасня ў продаж у Барысаве і Мінску паступілі каля 700 квіткоў на футбольны матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў паміж БАТЭ і італьянскай "Ромай" (ён пройдзе 29 верасня на "Барысаў-Арэне"). А 10-й гадзіне квіткі пачалі прадаваць у мінскім офісе "Цікетпро". Купіць іх змаглі тыя, хто займаў чаргу ад 6-й да 8-й гадзіны. Гэта менш за 100 чалавек. Неўзабаве пасля 11-й у касе білетаў не стала. Больш за палову заўзятараў, якія стаялі ў чарзе, на футбол не патрапяць. Паколькі ў адныя рукі прадавалі не больш за два квіткі, атрымліваецца, што ў сталіцы рэалізоўвалі каля 200 білетаў. Астатнія 500 мусілі сёння прадаць у касах "Барысаў-Арэны".

Як паведамляла Еўрарадыё, раней квіткі на ўсе хатнія матчы групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў барысаўчан былі імкліва прададзеныя. Яшчэ 700 білетаў з'явіліся пасля таго, як УЕФА адмовілася ад сваёй квоты.

Фота: Еўрарадыё

Білеты на матч БАТЭ — "Рома" ў Мінску раскупілі за гадзіну

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі