Вы тут

Беларускія біятланісты не набралі заліковых ачкоў у гонцы пераследу ў Аберхофе

Беларускія біятланісты не змаглі набраць заліковых ачкоў у гонцы пераследу, якая прайшла 7 студзеня ў нямецкім Аберхофе ў рамках чарговага этапу Кубка свету. Сяргей Бачарнікаў заняў толькі 36-е месца. Он прайграў лідару гонкі 4 хвіліны 36,8 секунды і дапусціў 6 промахаў. Раман Ялетнаў сышоў з дыстанцыі да завяршэння гонкі.

Пераможцам стаў француз Мартэн Фуркад, які прайшоў дыстанцыю ў 12,5 км за 36 хвілін 45,7 секунды і дапусціў 1 промах.  Другое месца ў немца Арнда Пайфера (прайграў 1 хвіліну 09,9 секунды і дапусціў 3 промахі). На трэцім месцы італьянец Дамінік Віндыш (прайграў 1 хвіліну 32,4 сек і дапусціў 3 промахі).

У 16.40 паводле беларускага часу пачнецца жаночы пас’ют, у якім прымуць удзел беларускі Ірына Крыўко (нумар 22), Дар’я Домрачава (нумар 37) і Дар’я Юркевіч (51). Паглядзець жывую трансляцыю гонкі можна будзе на тэлеканале “Беларусь 5”.

Новости других медиа
Загрузка...
Загрузка...

Галоўнае

Выбар рэдакцыі