Беларускія біятланісты паехалі на збор у Цюмень, а там ідуць дажджы

Цюмень у кастрычніку / 72.ru
Цюмень у кастрычніку / 72.ru

18 кастрычніка беларускія біятланісты паехалі на збор у Расію — у Цюмень, а там ідуць дажджы і трымаецца плюсавая тэмпература. Снегу нават не чакаецца. З-за ападкаў немагчыма нават насыпаць штучны снег. Таму беларускіх біятланістаў у РФ чакае моцнае расчараванне, піша "Прессбол".

"Спадзяюся, там нас сустрэне снег", пісаў Антон Смольскі. Аднак сіноптыкі ў Цюмені папярэдне прагназуюць, што цёплым будзе нават лістапад. А пакуль уначы ад 0 да +3, толькі пасля 22 кастрычніка ўначы чакаецца да -5 градусаў, але ўдзень захаваецца ўсё тая ж плюсавая тэмпература.

Беларускія біятланісты паехалі на збор у Цюмень, а там ідуць дажджы
vk.com/biathlon_online

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі