Беларускі біятланіст Чапелін паказаў 29-ы вынік у гонцы пераследу ў Румпольдынгу

Беларускі біятланіст Чапелін паказаў 29-ы вынік у гонцы пераследу ў Румпольдынгу

Беларускі біятланіст Уладзімір Чапелін заняў 29-е месца ў мужчынскай гонцы пераследу, якая прайшла 15 студзеня ў нямецкім Румпольдынгу ў рамках чарговага этапу Кубка свету. На старце беларускі спартсмен быў 17-м, але дапусціў цягам гонкі 3 промахі і прайграў лідару 1 хвіліну 37,2 секунды. Яшчэ адзін беларус, Сяргей Бачарнікаў стартаваў пад 56-м нумарам і на фінішы адыграў 9 пазіцыяў — ён на 47-м месцы, таксама маючы 3 штрафныя колы.

Перамога дасталася французу Мартэну Фуркаду, другое месца ў нарвежца Эміля Хэгле Свендсена, на трэцім месцы чэх Міхал Крчмарж.

Сёння таксама адбудзецца гонка пераследу сярод жанчын, у якой пад 13-м нумарам стартуе беларуска Дар’я Домрачава.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі