Беларуская зборная па хакеі сёння гуляе з Францыяй

Беларуская зборная па хакеі сёння гуляе з Францыяй

17 траўня ў заключным туры групавога этапу чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі сустракаецца з камандай Францыі. Жывая трансляцыя запланаваная на тэлеканале "Беларусь 1", пачатак у 16.10.

Для нашай зборнай гэта будзе вельмі важны матч, бо вырашаецца, ці застанецца яна ў элітным дывізіёне сусветнага хакея.

Каб захаваць прапіску ў эліце, беларускім хакеістам дастаткова набраць адно ачко ў матчы з французамі. Калі нашыя спартоўцы прайграюць у асноўны час, то яны пяройдуць у групу "А" дывізіёна I. Перамога над французамі ў асноўны час дасць зборнай Беларусі як мінімум шостае месца ў групе.

Цяпер турнірная табліца ў групе "В" выглядае наступным чынам: Канада — 18 ачкоў (6 гульняў), Фінляндыя — 18 (6), Нямеччына — 13 (7), ЗША — 9 (6), Славакія — 6 (6), Францыя — 5 (6), Венгрыя — 3 (7), Беларусь — 3 (6).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі