Беларуская чыгунка пусціць да Калядаў больш за 90 дадатковых цягнікоў

Беларуская чыгунка пусціць да Калядаў больш за 90 дадатковых цягнікоў

Да калядных і навагодніх святаў Беларуская чыгунка прызначыла больш за 80 дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній. Найперш яны будуць курсіраваць па самых запатрабаваных напрамках — Мінск-Брэст-Мінск і Мінск-Гомель-Мінск. У святочны перыяд дадатковыя цягнікі таксама звяжуць сталіцу з Віцебскам, Гроднам, Пінскам і Полацкам.

Максімальная плынь пасажыраў чакаецца 24, 25, 30 і 31 снежня. Таму большая частка дадатковых цягнікоў міжрэгіянальных ліній будзе курсіраваць менавіта ў гэтыя дні, перадае прэс-служба Беларускай чыгункі.

Акрамя таго, у цягнікі міжрэгіянальных ліній, якія ўжо ходзяць па маршрутах, дабавяць дадатковыя вагоны.

Акрамя таго, стане больш і міжнародных цягнікоў. Дабавяцца цягнікі па маршруце Брэст-Масква-Брэст адпраўленнем з Брэста 28 і 31 снежня, а таксама 1 і 2 студзеня. У зваротным кірунку яны адправяцца з Масквы 29 снежня, а таксама 1, 2 і 3 студзеня. Плануецца прызначыць дадатковыя цягнікі па маршрутах Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск і Мінск-Масква-Мінск.

Фота: drive2.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі