Беларускаму шпіёну ў Літве павялічылі пакаранне — 5 гадоў

Беларускаму шпіёну ў Літве павялічылі пакаранне — 5 гадоў

Апеляцыйны суд Літвы 24 траўня змацніў пакаранне былому супрацоўніку дзяржпрадпрыемства Oro navigacija Рамуальду Ліпскаму, асуджанаму за шпіянаж на карысць Беларусі. Як піша ru.delfi.lt, суд прызначыў Ліпскаму пяць гадоў зняволення замест ранейшага, больш мяккага тэрміну. Перад гэтым Віленскі акруговы суд прызначыў Ліпскаму тры гады і тры месяцы пазбаўлення волі.

Новы прысуд прысуд можа быць абскарджаны ў Вярхоўным судзе Літвы.

Дарэчы, генпракуратура Літвы прасіла асудзіць беларускага шпіёна на восем гадоў пазбаўлення волі, сам жа асуджаны дамагаўся апраўдання.

Апеляцыйны суд у сваім прысудзе ўлічыў акалічнасці, якія раней адхіліў Віленскі акруговы суд. Быў падоўжаны тэрмін дзеяння злачыннай дзейнасці. Да спарвы дадаліся доказы аб сустрэчах віленца і яго пагадненнях з супрацоўнікам беларускай разведкі Сяргеем Курыленкам. Таксама пры змене прысуду было ўлічана, што Ліпскі ўчыніў злачынства супраць незалежнасці і канстытуцыйнага ладу дзяржавы.

Раней паведамлялася, што супрацоўнік Oro navigacija Рамуальд Ліпскі ў сваім кабінеце ўпотайкі фатаграфаваў службовыя дакументы і перадаваў гэтую інфармацыю беларускай разведцы.

Дарэчы, за шпіянаж на карысць Беларусі таксама быў асуджаны экс-парамедык літоўскага войска Андрэй Ашуркаў. Яго прысуд не быў абскарджаны і ўжо набыў законную моц.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі