Беларусь спадзяецца на заключэнне гандлёвага пагаднення з ЕС

Беларусь спадзяецца на заключэнне гандлёвага пагаднення з ЕС

Беларусь спадзяецца на заключэнне гандлёвага пагаднення з Еўрасаюзам. Пра гэта заявіў першы намеснік міністра замежных спраў Андрэй Еўдачэнка.

13 кастрычніка ў Мінску прайшоў першы раўнд гандлёвага дыялогу паміж МЗС нашай краіны і Еўрапейскай камісіяй. Ён працягнецца ў пятніцу. Па словах Еўдачэнкі, Беларусь і ЕС ужо ў наступным годзе могуць дамовіцца аб адмене квот на пастаўку ў Еўропу нашага тэкстылю.

Тэлеканал "Беларусь 1" нагадвае, што да 2010 года ў нашай краіны з Еўрасаюзам дзейнічала двухбаковае пагадненне. Паводле яго квота на ўвоз тэкстылю вызначалася шляхам перамоў з улікам пазіцыі беларускага ўрада. Пасля ўваходжання ў Мытны саюз Мінск адмовіўся ад выкарыстання гэтага пагаднення. Справа ў тым, што яно парушала "інтэграцыйныя абавязацельствы". Тады ЕС увёў аўтаномныя квоты. Кіраўнік прадстаўніцтва Еўрасаюза Андрэа Віктарын таксама падкрэсліла, што сітуацыя можа неўзабаве цалкам памяняцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі