БАТЭ папрасіў у “Нансі” мільён еўра за Сяргея Чэрніка

БАТЭ папрасіў у “Нансі” мільён еўра за Сяргея Чэрніка

Барысаўскі БАТЭ папрасіў у французскага “Нансі” адзін мільёна еўра кампенсацыі за пераход брамніка Сяргея Чэрніка.

Як паведамляе Прессбол са спасылкай на французскія СМІ, кіраўніцтва “Нансі” лічыць такі кошт завышаным, але пакуль не адмаўляецца ад працягу перамоваў. Французам патрэбен Чэрнік, каб той склаў канкурэнцыю камерунскаму брамніку Гі Н’Дзі Асембе.

Адметна, што гэтай зімой БАТЭ заплаціў мільён еўра за сербскага паўабаронцу Мірка Іваніча.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі