БАТЭ і “Тарпеда-БелАЗ” адкрыюць футбольны сезон матчам Суперкубка Беларусі

БАТЭ і “Тарпеда-БелАЗ” адкрыюць футбольны сезон матчам Суперкубка Беларусі

БАТЭ і “Тарпеда-БелАЗ” адкрыюць футбольны сезон матчам Суперкубка Беларусі. Чэмпіёны краіны і ўладальнікі Кубка Беларусі сустрэнуцца ў 15.00 на полі ФК “Мінск”.

Летась барысаўчане саступілі ў фінале Кубка краіны сваім даўнім і прынцыповым сапернікам з суседняга Жодзіна. У 2011 годзе ў матчы Суперкубка адбылося такое ж самае дэрбі і тады БАТЭ перамог “Тарпеда” з лікам 3:0.

БАТЭ шэсць разоў выйграваў Суперкубак — у 2010, 2011, 2013-2016 гадах. У 2012 годзе падапечныя барысаўчане ўпусцілі перамогу — ганаровы трафей тады выйграў “Гомель”.

Сённяшнюю сустрэчу пакажуць у жывым эфіры на тэлеканале “Беларусь 5”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі