Анатоль Лябедзька гатовы зняцца з выбараў на апошнім этапе

Старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі і патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Анатоль Лябедзька заявіў, што яго ініцыятыўнай група сабрала 50 тысяч подпісаў. Пра гэта ён паведаміў агенцтву БелаПАН падчас сваёй паездкі па Гомельскай вобласці. Там ён прымаў удзел у пікетах у падтрымку свайго вылучэння кандыдатам у прэзідэнты.

Па словах палітыка, не істотна, ці зможа яго група сабраць патрэбныя 100 тысяч подпісаў: у прэзідэнцкай кампаніі ён бачыць магчымасць камунікацыі з людзьмі. Ён лічыць, што адразу пасля выбараў “дзверы зачыняцца” і магчымасцяў кантакту з выбаршчыкамі ўжо не будзе.

Анатоль Лябедзька таксама сказаў, што пры ўмове рэгістрацыі ён здыме сваю кандыдатуру на апошнім этапе выбараў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі