Аляксандр Глеб у чацвёрты раз далучыўся да БАТЭ

Аляксандр Глеб у чацвёрты раз далучыўся да БАТЭ

Вядомы беларускі футбаліст, паўабаронца Аляксандр Глеб у чацвёрты раз за сваю кар’еру далучыўся да барысаўскага БАТЭ. Як паведамляе сайт “жоўта-сініх”, працоўныя адносіны са знакамітым хаўбэкам былі аформленыя 22 ліпеня.

У першы раз Аляксандр Глеб далучыўся да БАТЭ на ўзыходзе сваёй карьеры, у 1999 годзе. Літаральна праз сезон ён стаў запатрабаваным гульцом у еўрапейскіх клубах, такіх як “Штутгарт”, “Арсенал”, “Барселона”. У 2012 годзе, пасля разрыву працоўных адносінаў з расійскімі “Крыламі саветаў”, Глеб вярнуўся ў Барысаў і дапамагаў клубу цягам двух сезонаў. Затым ён гуляў у Турцыі за “Каньяспор” і “Генчлербірлігі”. Год таму, перад еўракубкавай восенню ён зноў вярнуўся ў БАТЭ і пагуляў у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў. Праз паўгода беларускі хаўбек вярнуўся ў Турцыю, але даволі хутка чарговым разам прыехаў на радзіму.

У інтэрв’ю клубнай прэс-службе БАТЭ Глеб адзначыў, што вяртаецца ў Барысаў з “самымі станоўчымі эмоцыямі”. “Хочацца і сёлета дамагчыся з камандай максімальных вынікаў ва ўсіх турнірах — і ў нацыянальных, і ў Лізе чэмпіёнаў. Нас чакае сур’ёзны кавалак працы для дасягнення мэтаў. Не сумняюся, разам мы зможам паспяхова выканаць пастаўленыя задачы”, — сказаў футбаліст.

Аляксандр Глеб у чацвёрты раз далучыўся да БАТЭ

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі