Афіцыйныя СМІ не ведаюць, як рэагаваць на скандал з беларускімі паралімпійцамі?

Афіцыйныя СМІ не ведаюць, як рэагаваць на скандал з беларускімі паралімпійцамі?

Афіцыйныя беларускія СМІ верагодна, не ведаюць, як рэагаваць на скандал з беларускімі паралімпійцамі. На цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў у Рыа-дэ-Жанейра адзін з чальцоў беларускай дэлегацыі ішоў з расійскім сцягам, які ў яго праз некалькі дзясяткаў метраў адабралі. Як вядома, расійскіх паралімпійцаў у Рыа не дапусцілі з-за допінг-скандалу. Міжнародны паралімпійскі камітэт правядзе расследаванне інцыдэнту. Пакуль невядома, якія санкцыі чакаюць беларускіх паралімпійцаў.

Пра здарэнне напісалі СМІ ўсяго свету. Яны апублікавалі фота беларускай дэлегацыі з двума сцягамі. А вось БЕЛТА пра скандал не напісала ні радка. Не было змешчана і фота нашай дэлегацыі на цырымоніі адкрыцця Паралімпійскіх гульняў.

Скандал: беларускія паралімпійцы пранеслі расійскі сцяг

Афіцыйныя СМІ не ведаюць, як рэагаваць на скандал з беларускімі паралімпійцамі?
Фота: Reuters

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі