Ад спёкі ў Індыі загінула больш за 1400 чалавек (фота, відэа)

У Індыі працягваецца моцная спёка. Найвышэйшая зарэгістраваная тэмпература склала 47 градусаў ў горадзе Джангамешварапурама, што знаходзіцца ў штаце Андхра Прадэш на паўднёвым усходзе краіны. У некаторых гарадах суседняга штата Тэлангана максімальна зарэгістраваная тэмпература склала 46 градусаў.

Павялічваецца і колькасць ахвяраў спёкі. На сённяшні дзень іх зарэгістравана 1412 чалавек. Пры гэтым 1360 выпадкаў адбыліся ў штатах Андхра Прадэш і Тэлангана, паведамляе The Times of India.

Тэмпература ў паўночных частках гэтых штатах ужо пачала паступова змяншацца, але сіноптыкі прагназуюць такое гарачае надвор’е яшчэ прынамсі 2 дні.

У Індыі з сакавіка па чэрвень тэмпература звычайна падымаецца вышэй за 40 градусаў, у гэты перыяд пачынаецца засушлівы сезон. Найбольш сухімі звычайна бываюць красавік і травень.

Фота: AP Photo/Channi Anand, CHANNI ANAND/AP, AP PHOTO/AJIT SOLANKI, elombah.com, AP.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі