Ад платы за карыстанне ліфтам цяпер вызваляюць па стане здароўя

Такое рашэнне змешчанае ў пастанове Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі ад 28 ліпеня 2014 году №14, інфармуе БелаПАН. Дакумент вызначае, што плата за карыстанне ліфтам не бярэцца з асобаў, якія не могуць на ім ездзіць па стане здароўя.

Гэта, у прыватнасці, тычыцца людзей, якія маюць шэраг сардэчна-сасудзістых захворванняў і не могуць самастойна перасоўвацца. Таксама гэта людзі з захворваннямі бронхалёгачнай сістэмы, з цяжкімі неўралагічнымі захворваннямі і траўмамі, якія прывялі для немагчымасці перасоўвання, інкурабельныя анкалагічныя пацыенты, а таксама інваліды-калясачнікі, якія не могуць уехаць у ліфт на калясцы з-за неадпаведнасці габарытаў.

Вызваленне ад аплаты за карыстанне ліфтам пачне дзейнічаць для іх з 28 жніўня.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі