АБФФ заклікала футбольных заўзятараў годна паводзіць сябе на трыбунах

АБФФ заклікала футбольных заўзятараў годна паводзіць сябе на трыбунах

Беларуская федэрацыя футболу заклікала заўзятараў годна паводзіць сябе на трыбунах падчас матчаў. Як сказана ў звароце, размешчаным на сайце федэрацыі, адзін з асноватворных прынцыпаў футболу — правіла фэйр-плэй, якое распаўсюджваецца не толькі на футбалістаў, суддзяў, функцыянераў, але і на іншых удзельнікаў матчу.

“У той жа час у заключнай частцы чэмпіянату краіны пачасціліся выпадкі парушэння грамадскага парадку з боку заўзятараў — як на стадыёнах падчас матчаў, так і па-за спартыўных збудаванняў.
З трыбун — як з фанацкіх, так і цэнтральных сектараў — гучыць ненарматыўная лексіка, абразы, нярэдкія выпадкі выкарыстання піратэхнічных вырабаў, усё часцей органамі ўнутраных спраў фіксуюцца факты масавых боек сярод футбольных фанатаў па-за стадыёнаў”, — заяўляюць у АБФФ.

Такая тэндэнцыя выклікае ў футбольных функцыянераў сур'ёзную занепакоенасць, таму ўсіх наведнікаў футбольных матчаў і іншых масавых мерапрыемстваў заклікаюць датрымлівацца правілаў паводзінаў на стадыёнах, з павагай ставіцца як да гульцоў, так і да заўзятараў.

Апроч таго, у ФБФФ нагадалі, што парушэнні грамадскага парадку не толькі дастаўляюць нязручнасці іншым гледачам, але могуць пацягнуць за сабой пакаранне з боку органаў правапарадку.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі