50% паставак бананаў у Беларусь ідзе з Расіі

50% паставак бананаў у Беларусь ідзе з Расіі

Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў, што Расія стала асноўным пастаўшчыком бананаў у нашую краіну. За першае паўгоддзе 2016 года Расія экспартавала ў Беларусь 17,3 тысячы тон бананаў на суму 13,2 мільёна долараў ЗША. Гэта 50% ад усяго імпарту бананаў у Беларусь.

Паведамляецца, што і ў папярэднія гады ўвоз бананаў з Расіі ў Беларусь адбываўся таксама ў значных аб'ёмах. У 2014 годзе было ўвезена 24,4 тысячы тон "расійскіх" бананаў на 19 мільёнаў долараў ЗША, а ў 2015 годзе — 19 тысяч тон на 14 мільёнаў долараў ЗША.

Гэтымі параўнаннямі, як можна меркаваць, Беларусь вырашыла адказаць на ранейшыя абвінавачанні расійскага боку. Некалькі дзён таму расійская Генпракуратура заявіла, што пастаўкі яблыкаў з Беларусі ў Расію ў пяць разоў перавышаюць беларускі ўраджай.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі