5 траўня ў Беларусі курс долара знізіўся на 11 рублёў, курс еўра — на 48

5 траўня ў Беларусі курс долара знізіўся на 11 рублёў, курс еўра — на 48

У чацвер, 5 траўня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся на 11 рублёў — да 19 389, курс еўра знізіўся на 48 і складае 22 246 рублёў, курс расійскага рубля вырас — з 293,35 да 294,31 беларускага.

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,05%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у сераду, 4 траўня, курс долара ЗША вырас на 279 і складаў 19 400 рублёў, курс еўра таксама вырас — на 178 рублёў — да 22 294, курс расійскага рубля знізіўся з 294,85 да 293,35 беларускага.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі