5 студзеня курс долара вырас на 39 рублёў, курс еўра знізіўся на 126

5 студзеня курс долара вырас на 39 рублёў, курс еўра знізіўся на 126

У аўторак, 5 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 39 рублёў — да 18 667, курс еўра знізіўся на 126 — 20 183, курс расійскага рубля таксама знізіўся — з 255,04 да 254,75 беларускага.

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,17%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у панядзелак, 4 студзеня, курс долара вырас на 59 рублёў — да 18 628, курс еўра павысіўся на 9 — да 20 309 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 255,33 да 255,04 беларускага.

Фота: ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі