4 студзеня курс долара ў Беларусі вырас на 59 рублёў

4 студзеня курс долара ў Беларусі вырас на 59 рублёў

4 студзеня на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас на 59 рублёў — да 18 628, курс еўра павысіўся на 9 — да 20 309 рублёў. Курс расійскага рубля знізіўся з 255,33 да 255,04 беларускага.

Нагадаем, што апошнія таргі ў мінулым годзе адбыліся 30 снежня. Тады курс долара вырас на 14 рублёў — да 18 569, курс еўра знізіўся на 47 — да 20 300 рублёў. Курс расійскага рубля таксама знізіўся — з 256,05 да 255,33 беларускага.

Фота: caravan.kz

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі