5 студзеня курс долара ў Беларусі пайшоў уніз

5 студзеня курс долара ў Беларусі пайшоў уніз

У чацвер, 5 студзеня, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся — з 1,9707 да 1,9653 беларускага рубля. Курсы астатніх валютаў пайшлі ўверх. Курс еўра павысіўся з 2,0534 да 2,0716 рубля. А за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2633 беларускага рубля (у сераду — 3,2297).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,59%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 4 студзеня долар ЗША вырас з 1,9666 да 1,9707 беларускага рубля, а еўра знізіўся — з 2,0545 да 2,0534.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі