На таргах 4 студзеня ў Беларусі выраслі долар і расійскі рубель

На таргах 4 студзеня ў Беларусі выраслі долар і расійскі рубель

У сераду, 4 студзеня, па выніках чарговых таргоў на Беларускай валютна-фондавай біржы Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас з 1,9666 да 1,9707 беларускага рубля. А вось курс еўра пайшоў наніз — з 2,0545 да 2,0534. Курс расійскага рубля павысіўся: за 100 расійскіх рублёў цяпер даюць 3,2297 беларускага рубля (у аўторак — 3,2142).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,32%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 3 студзеня курс долара ЗША вырас з 1,9585 да 1,9666 беларускага рубля, курс еўра павялічыўся з 2,0450 да 2,0545.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі