31 кастрычніка курс долара ў Беларусі знізіўся, курс еўра вырас

31 кастрычніка курс долара ў Беларусі знізіўся, курс еўра вырас

У панядзелак, 31 кастрычніка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9065 да 1,9054 беларускага рубля. Курс еўра вырас з 2,0820 да 2,0885 рубля. Курс расійскай валюты пры гэтым знізіўся — 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0147 (у пятніцу — 3,0306).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,20%.

Як інфармавала Еўрарадыё, у пятніцу, 28 кастрычніка, курс долара ЗША знізіўся з 1,9101 да 1,9065 беларускага рубля, курс еўра знізіўся з 2,0834 да 2,0820 рубля.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі