29 кастрычніка долар і еўра патаннелі

29 кастрычніка долар і еўра патаннелі

28 кастрычніка на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі, пасля якіх Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША знізіўся з 1,9101 да 1,9065 беларускага рубля. Працягвае патаннеў таксама еўра — з 2,0834 да 2,0820 рубля. Расійская валюта пры гэтым вырасла — 100 расійскіх рублёў цяпер каштуюць 3,0306 (у сераду — 3, 0297).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 кастрычніка курс долара ЗША вырас з 1,9017 да 1,9101 беларускага рубля, еўра павялічыўся з 2,0744 да 2,0834 рубля.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі