30-гадовая студэнтка ўдарыла хлопца нажом з-за кантрольнай работы

30-гадовая студэнтка ўдарыла хлопца нажом з-за кантрольнай работы

30-гадовая студэнтка ўдарыла 25-гадовага хлопца нажом з-за кантрольнай работы. Здарэнне адбылося ў Дзятлаўскім раёне. Па словах жанчыны, разам з сужыцелем яны пілі гарэлку, а пасля яна пайшла рабіць кантрольную работу. Хлопец перашкаджаў ёй займацца і абражаў. Тады жанчына схапіла нож, каб яго напалохаць, а атрымалася так, што ўдарыла ў жывот. Яна кажа, што выпадкова.

Медыкаў не выклікалі. Аднак уначы, калі стан хлопца пагоршыўся, жанчына патэлефанавала ў хуткую дапамогу. Медыкі, у сваю чаргу, праінфармавалі пра здарэнне міліцыю. Крымінальную справу распачалі па артыкуле "Наўмыснае нанясенне цяжкага цялеснага пашкоджання" (ч. 1 арт. 147 КК). Што да пацярпелага, дык яму зрабілі аперацыю, пагрозы яго жыццю няма, паведамляе БЕЛТА.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі