29 сакавіка ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

29 сакавіка ў Беларусі курс долара вырас, курс еўра знізіўся

У сераду, 29 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы прайшлі чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара вырас — з 1,8748 да 1,8767 рубля, курс еўра знізіўся — з 2,0347 да 2,0242. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2928 беларускага рубля (у аўторак — 3,2911).

Беларускі рубель умацаваўся да кошыка валют на 0,04%.

Як паведамляла Еўрарадыё, у аўторак, 28 сакавіка, курс долара ЗША вырас — з 1,8732 да 1,8748 беларускага рубля, курс еўра панізіўся — з 2,0351 да 2,0347. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі