Курс долара ў Беларусі 28 сакавіка вырас

Курс долара ў Беларусі 28 сакавіка вырас

У аўторак, 28 сакавіка, на Беларускай валютна-фондавай біржы адбыліся чарговыя таргі. Па іх выніках Нацбанк вызначыў новыя курсы валют. Курс долара ЗША вырас — з 1,8732 да 1,8748 беларускага рубля, курс еўра нязначна панізіўся — з 2,0351 да 2,0347. За 100 расійскіх рублёў сёння даюць 3,2911 беларускага рубля (у панядзелак — 3,2880).

Беларускі рубель аслабеў да кошыка валют на 0,08%.

Як паведамляла Еўрарадыё, 27 сакавіка курс долара ЗША знізіўся — з 1,8808 да 1,8732, курс еўра вырас — з 2,0268 да 2,0351. 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі